Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У будынку Магілеўскага аблвыканкаму выбухоўкі не знайшлі


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Праверка на знаходжаньне выбуховых прыстасаваньняў ці рэчываў галоўнага адміністрацыйнага будынка Магілёва – Дома саветаў на плошчы Леніна – завершаная. Нічога, што выклікала б падазрэньні, ня знойдзена. Ачапленьне вакол будынку зьнята.

Сёньня а 16-й гадзіне ў службы “01” і “03” патэлефанаваў чалавек, які паведаміў, што будынак Магілёўскага аблвыканкаму замінаваны і нібыта адбудзеца выбух а 20-й гадзіне. Давялося правесьці эвакуацыю супрацоўнікаў абласной “вертыкалі”.

Паводле некаторых зьвестак, службам міністэрства надзвычайных сытуацыяў стала вядома, што тэлефанаваў пэнсіянэр, інвалід. Прычыны яго ўчынку высьвятляюцца
XS
SM
MD
LG