Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разам з украінцамі ў Брусэлі пратэстуюць беларусы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Удзельнікі акцыі, а іх разам з беларусамі было каля трох дзесяткаў чалавек, патрабавалі ад Расеі спыніць умяшаньне ва ўнутраныя справы Ўкраіны і Беларусі. Паводле словаў прыстуных, Масква актыўна ўмешвалася ў выбарчыя кампаніі ў гэтых дзвюх краінах, спрабуючы падтрымаць патрэбныя ёй палітычныя сілы.

Гаворыць арганізатар акцыі Аляксандр Кірыенка.

(Кірыенка: ) “Мы прыйшлі да расейскай амбасады, каб патрабаваць свабоды для Ўкріаны, для Беларусі. Мы вельмі ўдзячныя беларусам за падтрымку – мы тут разам і толькі разам зможам перамагчы!”

Прыстуныя беларусы трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты ды скандавалі лёзунгі “Рукі прэч ад Юшчанкі!”, “Рукі прэч ад Беларусі!”. Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі Ігар Лазарчук.

(Лазарчук: ) “Мы перадалі амбасадару Расеі кніжкі пра зьніклых. Дзякуючы таму, што тут шмат прадстаўнікоў бэльгійскай грамадзкасьці, яны былі вымушаныя прыняць гэтыя падарункі”.

На гэтым тыдні прадстаўнікі беларускай дыяспары на запрашэньне дэпутатаў наведаюць Эўрапейскі парлямэнт, каб падзяліцца сваімі думкамі аб цяперашняй сытуацыі ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG