Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі загадала прыпыніць дзейнасьць газэты “Биржа информации”


Міхал Карневіч, Горадня Рэдакцыя апошняй незалежнай гарадзенскай газэты “Биржа информации” атрымала ад Міністэрства інфармацыі папярэджаньне і загад аб прыпыненьні дзейнасьці выданьня тэрмінам на тры месяцы. Абодзьве паперы былі падпісаны 24 лістапада міністрам Уладзімерам Русакевічам.

Папярэджаньне газэце вынесена за апублікаваны яшчэ ў верасьні артыкул галоўнага рэдактара Алены Раўбецкай “Здрада імем народу”, за які аўтарка была асуджана адміністрацыйным судом Ленінскага раёну Горадні. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе зьвестак, якія быццам абражаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта. Нагадаю тыя радкі з артыкулу: “Рэфэрэндум (а безь яго трэцяга тэрміну не атрымаць), абвешчаны спадаром прэзыдэнтам, — гэта выклік грамадзтву. Трэба ня толькі ня мець сумленьня, але й валодаць “панскай” пагардай да плебсу, абсалютнай упэўненасьцю, што “плебс” нічога не разумее і не вырашае”.

За гэта Алене Раўбецкай быў прызначаны штраф на 1 мільён 300 тысяч рублёў. І менавіта за гэта газэта атрымала цяпер першае папярэджаньне і загад аб прыпыненьні дзейнасьці на тры месяцы. І папярэджаньне і загад аб прыпыненьні прыйшлі ў адным капэрце. Рэдакцыі нават не пакінулі шанцу абскардзіць папярэджаньне ў судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG