Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзень герояў у Вілейцы адзначылі пусканьнем плытоў з нацыянальнымі сьцяжкамі


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Вілейцы прайшла акцыя, прысьвечаная 84-м угодкам Слуцкага збройнага чыну. Ініцыятарам ушанаваньня яго ўдзельнікаў выступіла вілейская краязнаўчая газэта “Волат”.

Вось што паведаміў нашаму Радыё рэдактар гэтага недзяржаўнага выданьня Аляксей Сюдак:

(Сюдак: ) “Па рацэ Вільля былі запушчаны плыты. Сем плытоў зь вянкамі. Зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі й са сьвечкамі ў папяровых ліхтарыках. На іх была напісана малітва “Магутны Божа”.

Нагадаем, у Слуцкім паўстаньні супраць бальшавікоў у лістападзе-сьнежні 1920 году незалежнасць Беларусі бараніла каля 10 тысяч чалавек, многія зь якіх загінулі, іншыя былі рэпрэсаваныя Савецкай уладай.
XS
SM
MD
LG