Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У райцэнтры Глыбокае на Віцебшчыне прайшла акцыя салідарнасьці з украінскай апазыцыяй


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць Акцыя салідарнасьці з украінскай апазыцыяй прайшла ў нядзелю на Глыбоцкім кірмашы – самым людным месцы райцэнтру. Яе падрыхтавалі ды правялі тутэйшыя актывісты партыі БНФ “Адраджэньне”.

Распавядае адзін з арганізатараў, Яраслаў Берніковіч:

(Берніковіч: ) “Раздавалі тут сьцяжкі, надзіманыя балёнікі, стужкі – усё-усё памаранчавае. Учора цэлы вечар сьцяжкі рабілі, і сёньня на кірмашы раздалі некалькі соцень!”

На сьцяжках, якія атрымалі глыбачане, было напісана “За нашу ды вашу свабоду!” і “ Юшчанка – так!”. Дарэчы, усяго за некалькі дзесяткаў кілямэтраў адсюль, у суседнім Докшыцкім раёне, месьціцца вёска Янукі – малая радзіма Віктара Януковіча. Аднак глыбачане, што прынялі ўдзел у акцыі, выказалі падтрымку ягонаму апанэнту Віктару Юшчанку.
XS
SM
MD
LG