Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Украіны сёньня разгледзіць пытаньне пра вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў


КІЕЎ. Вярхоўны суд Украіны сёньня павінен разгледзець апэляцыю кіраўніка апазыцыі Віктара Юшчанкі, які выступае супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, паводле якіх перамог прэм’ер-мінітар Віктар Януковіч. Юшчанка сцьвярджае, што другі тур быў сапсаваны ашуканствам з галасаваньнем. Рашэньне суда на карысьць Юшчанкі можа ўзмацніць заклік апазыцыі правесьці новае галасаваньне. Рашэньне на карысьць Януковіча можа адкрыць шлях да яго інаўгурацыі. Хаўрусьнік Юшчанкі Юлія Цімашэнка заклікала прыхільнікаў апазыцыі прыйсьці да будынка Вярхоўнага суду, калі там будзе разглядацца справа пра выбары. Дарэчы, судовае пасяджэньне ў Кіеве павінна распачацца а 11-й гадзіне паводле менскага часу.

Юлія Цімашэнка таксама пагражала ў нядзелю, што апазыцыя блякуе рух прэзыдэнта Леаніда Кучмы, калі ён ня звольніць Януковіча і кіраўнікоў усходніх абласьцей, якія вырашылі стварыць аўтаномію, калі Юшчанка стане прэзыдэнтам. Цімашэнка заклікала да стварэньня кааліцыйнага ўраду. У Данецку абласная Рада ў нядзелю прагаласавала, каб правесьці 5 сьнежня рэфэрэндум наконт стварэньня аўтаноміі.
XS
SM
MD
LG