Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе распачнуцца перамовы адносна блізкаўсходняга мірнага урэгуляваньня


ГААГА. Міністры замежных спраў Эўрапэйскага Зьвязу сёньня павінны адкрыць двухдзённыя перамовы са сваімі калегамі з Ізраіля і арабскіх краінаў. Перамовы, як чакаецца, засяродзяцца на магчымасьцях зрушыць блізкаўсходні мірны працэс пасьля сьмерці палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Эўразьвяз верагодна будзе імкнуцца аднавіць мірны плян пад назвай “дарожная карта”, які прапанаваны Эўразьвязам, Расеяй, Злучанымі Штатамі і ААН. Таксама чакаюць, што будуць абмеркаваны шляхі паляпшэньня гандлёвых і палітычных сувязяў паміж Эўразьвязам і міжземнаморскаімі краінамі.
XS
SM
MD
LG