Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Масквы Юрый Лужкоў прысутнічаў на зьезьдзе украінскіх "аўтанамістаў"


КІЕЎ. У Луганскай вобласьці Ўкраіны, у горадзе Сэвэраданецк прайшоў зьезд прадстаўнікоў органаў самакіраваньня паўдёва-ўсходніх вобласьцяў Украіны. Удзельнікі зьезда заклікалі да стварэньня Паўднёва-Ўсходняй Аўтаноміі. Раней старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін зьвінаваціў губэрнатараў усходніх вобласьцяў у сэпаратызме. Рада Нацыянальнай бясьпекі, якую ачольвае Леанід Кучма, заклікала кіраўніцтва ўсходніх вобласьцяў адмовіцца ад любых крокаў да аўтаноміі. Лідэр блёка партыяў “Наша Ўкраіна” Віктар Юшчанка заклікаў узбудзіць крымінальную справу супраць тых, хто стварае пагрозу цэласнасьці Ўкраіны. Міжтым прысутны на зьезьдзе дэпутатаў усходніх вобласьцяў мэр сталіцы Расеі Юры Лужкоў ухваліў зьезд і назваў прыхільнікаў Юшчанкі “апэльсінавым падкормленым шабашом”. Кандыдат у прэзыдэнты Украіны Віктар Януковіч, прысутны на зьезьдзе, заявіў, што падтрымае рашэньне зьезду.
XS
SM
MD
LG