Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганская паліцыя страляла ў натоўп


ДЖАЛАЛАБАД. Аўганскія паліцыянты сёньня стралялі ў натоўп, які пратэставаў супраць затрыманьня амэрыканскімі вайскоўцамі жанчыны. У выніку забітае дзіця і адзін чалавек паранены. Больш за 1 тыс. чалавек, пратэстуючы супраць арышту жанчыны, блякавалі дарогу ад Джалалабаду да пакістанскай мяжы, і паліцыя пачала страляць. Затрыманая жанчына міжтым была вызваленая. На захадзе Аўганістану сёньня тры чалавекі забітыя і адзін паранены ў выніку нападу ваяўнікоў, як сьцьвярджаецца, з талібанскай групоўкі. Тымчасам ”Армія мусульман” пагражае, што будзе надалей выкрадаць замежных супрацоўнікаў. Раней гэтая група чатыры тыдні пратрымала ў палоне трох супрацоўнікаў ААН.
XS
SM
MD
LG