Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Нямеччына: новыя выбары -- найлепшае выйсьце з украінскага крызысу


БОН. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр заявіў, што новыя выбары ва Ўкраіне былі б найлепшым спосабам вырашыць палітычны крызыс. ЗША і Нямеччына заклікалі Украіну правесьці новы раўнд выбараў, які б завяршыў палітычны крызыс ва Ўкраіне. Сэнатар Рычард Лугар, які зьяўляецца старшынём Камісіі Сэнату па замежных справах, заявіў, што парушэньні на выбарах мелі маштабны характар і спрэчная перамога прарасейскага кандыдата Віктара Януковіча была моцным ударам па нясьпелай дэмакратыі ў краінах былога СССР. Польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі пасьля вяртаньня з Украіны, дзе ён быў пасярэднікам у перамовах, заявіў ёсьць пагроза расколу Ўкраіны пасьля выбараў. Міністар замежных спрваў Нямеччыны Ёшка Фішэр заявіў, што новыя выбары ва Ўкраіне былі б найлепшым спосабам вырашыць палітычны крызыс.
XS
SM
MD
LG