Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Еxit-poll''s: на выбарах прэзыдэнта Румыніі перамагае Адрыян Настасэ


БУХАРЭСТ. У Румыніі прайшлі парлямэнцкія і першы тур прэзыдэнцкіх выбараў. На месца прэзыдэнта Іёна Іліеску прэтэндавалі 12 кандыдатаў, сярод якіх прэм’ер-міністар Адрыян Настасэ і мэр Бухарэсту Траян Бэсэску. Паводле зьвесткаў ЦВК Румыніі, прагаласавала каля 44% выбарцаў. Першыя exit-poll’s паказваюць, што перамагае дзейны прэм’ер Адрыян Настасэ, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі. Паводле exit-poll’s, Настасэ мае 41% галасоў супраць 35%, якія набраў ягоны найбліжэйшы канкурэнет, мэр Бухарэсту Траян Бэсэску, які ачольвае правацэнстрысцкі Зьвяз Правасудзьдзя й Праўды.Экспэрты сьцьвярджаюць, што ў першым туры перамога аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты немагчымая, неабходнае правядзеньне другога туру выбараў 12 сьнежня. Паступаюць паведамленьні аб парушэньнях у працэдуры галасаваньня. Пра памеры і характар парушэньняў не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG