Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на пастарунак у Баакубе


ІРАК. Ваяўнікі зьдзейсьнілі напад на пастарунак у горадзе Баакуба. У выніку загінулі тры чалавекі. Паводле катарскай тэлевізіі “Ад-Джазіра”, у горадзе працягваюцца перастрэлкі. ЗША і ірацкі ўрад настойваюць на тым, што выбары ў Іраку павінны прайсьці па графіку – 30 студзеня. Пераносу выбараў патрабуюць партыі ірацкіх курдаў, сунітаў і хрысьціян – усяго 17 арганізацыяў. На правядзеньні выбараў у прызначаны тэрмін настойваюць партыі шыітаў, якія складаюць каля 60% насельніцтва Іраку.
XS
SM
MD
LG