Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія “маладафронтаўцы” й сябры КХП БНФ адзначылі 84-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну


Браніслава Станкевіч, Віцебск Моладзь сабралася каля помніка Ўладзімеру Караткевічу, 74-я ўгодкі якога сьвяткаваліся ўчора.

Сябры “Маладога фронту” і КХП БНФ усклалі да помніка белыя ды чырвоныя кветкі, а потым зладзілі невялікі мітынг, які распачаў Алесь Пазьняк.

(Пазьняк: ) “У беларускай гісторыі здараліся такія моманты, калі да канчатковай перамогі было яшчэ дужа далёка, але ад беларусаў па рабаваліся мужныя, а часам і проста гераічныя ўчынкі. 1921-ы год. Слуцкія паўстанцы бароняць гонар Беларускай Народнай Рэспублікі, каб не парвалася повязь часоў ды пакаленьняў, каб эстафэта сьвятога змаганьня за Радзіму працягвала жыць далей”.

Мітынг завяршыўся паэтычнымі чытаньнямі – перад помнікам Уладзімеру Караткевічу прагучалі ягоныя вершы.

Напрыканцы імпрэзы ў паветра падняўся бел-чырвон-белы сьцяг, прымацаваны да надзіманых балёнікаў. Зачапіўшыся за гольле дрэў у старым парку, ён так і застаўся лунаць па-над вечаровым Віцебскам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG