Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі хэпэнінг перад расейскай амбасадай у Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 27 лістапада ў Варшаве каля расейскай амбасады прайшла масавая акцыя ў падтрымку дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне. У гэтай акцыі быў і беларускі акцэнт – прысутныя беларусы паказалі хэпэнінг з удзелам людзей у масках Уладзімера Пуціна, Леаніда Кучмы й Аляксандра Лукашэнкі.

Удзельнікі пікету каля амбасады Расеі некалькі разоў выказвалі сваю падтрымку беларускаму народу.

(Скандаваньне: ) “Свабодная Беларусь!”

У разгар пікету прысутныя беларусы паказалі хэпэнінг, у якім чалавек у масцы Пуціна вёў на вяроўцы дзьве асобы ў масках Кучмы і Лукашэнкі. Праз пэўны час чалавек у масцы Лукашэнкі пачаў “пагражаць” прысутным.

(“Лукашэнка”: ) “Што вы тут сабраліся? У нас усё добра і мы далей зь Лёням будзем кіраваць дзякуючы таварышу Пуціну. У нас ёсьць касілкі і камбайны, і мы вас усіх пакосім, калі трэба будзе. Не зьбірайцеся тут!”

У акцыі ў падтрымку дэмакратычных сілаў бралі ўдзел каля дзесятка беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі й транспарантамі.

Беларусы бралі таксама ўдзел у акцыі ў падтрымку ўкраінскіх дэмакратычных сілаў у Хэльсынках.
XS
SM
MD
LG