Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшла студэнцкая канфэрэнцыя пад назвай “Беларусь пасьля рэфэрэндуму”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У цэнтры Варшавы, у памяшканьні “Калегіюм Цывітас” – адной з найбольш прэстыжных навучальных установаў польскай сталіцы – прайшла канфэрэнцыя “Беларусь пасьля рэфэрэндуму”, у часе якой студэнты і выкладчыкі гэтай вышэйшай навучальнай установы знаёміліся з сытуацыяй у Беларусі.

Прысутных цікавілі перадусім мэханізмы фальсыфікацыяў, якія ўжываліся ў часе апошняга рэфэрэндуму і выбараў у Беларусі, а таксама сытуацыя, у якой апынуліся незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Абмяркоўваліся таксама шляхі магчымай дапамогі з боку Польшчы структурам грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Гаворыць адзін з дакладчыкаў, міжнародны назіральнік ад Польшчы ў часе выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі Томаш Бладынец:

(Бладынец: ) “Я лічу што вельмі важна размаўляць з палякамі, інфармаваць іх аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Такія дыскусіі значна пашыраюць веды маіх суайчыньнікаў, а актывістам беларускага руху паказваюць, што ведаюць пра Беларусь палякі. У выніку беларуская тэма больш шырока гучыць у Польшчы”.

Якуб Якавіцкі – студэнт, старшыня палітычнага гуртку “Калегіюм Цывітас” – таксама лічыць, што веды пра сытуацыю ва ўсходняга суседа Польшчы важныя для маладога пакаленьня палякаў, якія ў хуткім часе ўвойдуць у актыўнае жыцьцё.

(Якавіцкі: ) “Мы мяркуем, што бясьпека, стабільнасьць і дэмакратыя ў Беларусі – гэта гарантыя бясьпекі і для Польшчы. Мы бліжэйшыя суседзі і маем шмат агульнага. Такія сустрэчы як сёньняшняя – гэта праява нашай салідарнасьці зь беларускім народам. Для гэтага мы тут сустракаемся”.

У часе сустрэчы выступілі назіральнікі ад Польшчы, што прысутнічалі на беларускіх выбарах, а таксама прадстаўнікі руху “Зубр”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG