Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвілла заклікала ўсіх беларусаў прыгадаць сёньня герояў Слуцкага паўстаньня


Ул. інф. 27 лістапада, у дзень 84-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася да суайчыньнікаў са сьвяточным лістом.

“На ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

Дарагія суродзічы,

Было іх ня больш як дзесяць тысячаў чалавек у той слаўнай Слуцкай брыгадзе БНР, якая 27 лістапада 1920 году стала на абарону Бацькаўшчыны. Сёньня беларусы на цэлым сьвеце з удзячнасьцяй адзначаюць іхную памяць. Бо тыя дзесяць тысячаў патрыётаў-герояў зразумелі, што толькі ў вольнай Беларусі зможа наш народ жыць годна й шчасьліва. І вырашылі “жыць для Беларусі, або зусім ня жыць”, як прыгожа пісала пазьней Ларыса Геніюш.

Дык вітаю Вас у гэтыя 84-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня! Бо Слуцкім Збройным Чынам мае права ганарыцца ня толькі кожны случчак, але й кожны беларус.

Спадзяюся, што ўсе мы дачакаемся тае пары, калі беларускі Дзень Герояў станецца агульным нацыянальным сьвятам. А ў міжчасе прашу суродзічаў як на Бацькаўшчыне, гэтак і тых, хто далёка ад яе, прыпомніць сьвецкай урачыстасьцяй і малітвай 27 лістапада герояў, што 84 гады таму “ішлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG