Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве зроблены першы крок да дыялёгу


RFE/RL Трохгадзінныя перамовы ў Кіеве з удзелам Леаніда Кучмы, Віктара Юшчанкі, Віктара Януковіча і міжнародных пасярэднікаў – прэзыдэнтаў Літвы, Польшчы, генэральнага сакратара АБСЭ і іншых, завяршылася падпісаньнем першага рабочага дакумэнту.

Позна ўвечары пасьля завяршэньня першай сустрэчы зь Віктарам Януковічам і Віктарам Юшчанкам прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма паведаміў, што яны пагадзіліся стварыць рабочую групу, якая паспрабуе разьвязаць крызыс вакол спрэчных вынікаў галасаваньня ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў.

Леанід Кучма заявіў, што ніводны бок не павінен адчуваць сябе ні пераможцам, ні пераможаным, што трэба ўлічваць рэгіянальныя асаблівасьці краіны.

Пасьля гэтага ён зачытаў выніковую заяву. Дакумэнт утрымлівае пункты. Першае, бакі выступілі супраць ужываньня сілы, каб пазьбегнуць эскаляцыі канфлікту. Другое, бакі пагадзіліся весьці далейшыя перамовы з удзелам чатырох бакоў (два кандыдаты, прэзыдэнт Леанід Кучма і сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Літвін). Трэцяе, для вядзеньня перамоваў ствараецца рабочая група, якая сёньня ж пачынае сваю работу.

Пасьля зачытаньня заявы Леанід Кучма паціснуў руку Віктару Юшчанку і Віктару Януковічу.

Людзі, што сабраліся звонку, успрынялі заяву маўчаньнем. Было вельмі ціха. Некаторыя зь іх пачалі рухацца да майдану Незалежнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG