Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве ў крамах зьніклі аранжавыя стужкі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча бярэ найбольш актыўны ўдзел з усіх краінаў сьвету ў вырашэньні ўкраінскага крызысу. Кіеў наведалі абодва прэзыдэнты гэтай краіны, там стала знаходзяцца групы польскіх дэпутатаў, а ў самой Польшчы не спыняюцца акцыі салідарнасьці з украінскім народам. Чаму менавіта палякі так цікавяцца ўкраінскай сытуацыяй ?

У мінулым палякі і ўкраінцы рэдка жылі мірна. Гэтак было і ў часы другой Рэчы Паспалітай, але таксама й адносна нядаўна, прыкладам у часы апошняй сусьветнай вайны.

Польшча, аднак, была першай краінай, якая прызнала незалежнасьць Украіны ў 1991 годзе.

Празь некалькі гадоў Варшава заявіла, што лічыць Кіеў сваім стратэгічным партнэрам. Польскія дыпляматы актыўна лабіравалі ўкраінскія інтарэсы ў НАТО і Эўразьвязе.

(Квасьнесўкі: ) “Украіна, я хачу падкрэсьліць гэта яшчэ раз, займае асаблівае месца ў нашай замежнай палітыцы. З гэтай краінай нас аб’ядноўвае стратэгічнае партнэрства. Разьвіцьцё Украіны ў кірунку дэмакратычных рэформаў адпавядае нацыянальным інтарэсам Польшчы”, – заявіў польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.

Працэс польска-украінскага прымірэньня ідзе марудна. Фле ці гістарычная спадчына раптам перастала мець значэньне, ці наадварот – сталася рухавіком польска-украінскіх адносінаў? Гаворыць доктар Славамір Дэмбскі – дырэктар бюро дасьледаваньняў Польскага інстытуту міжнародных справаў.

(Дэмбскі: ) “Я думаю, што ў нашай сьвядомасьці засталося шкадаваньне аб тым, колькі мы разам з украінцамі страцілі з-за нашых канфліктаў, колькі маглі б дасягнуць. Цяпер мы думаем – трэба ж урэшце гэтыя шансы выкарыстаць”.

Усе польскія палітыкі, незалежна ад поглядаў, згодныя – Польшча ня можа адчуваць сябе бясьпечна пакуль яе вялікі сусед – Украіна ня стане на шлях стабільнага дэмакратычнага разьвіцьця.

(Камінскі: ) “Ніхто з нас ня можа адчуваць сябе свабодным і бясьпечным, пакуль вялікі эўрапейскі народ украінцы ня будзе жыць у дэмакратычнай і свабоднай краіне”, – заявіў у часе мітынгу ў Кіеве польскі дэпутат Міхал Камінскі.

Адсюль шматлікія паездкі польскіх палітыкаў, у тым ліку і абодвух прэзыдэнтаў – былога і цяперашняга – ва Ўкраіну гэтымі днямі. Але калі з палітыкамі ўсё больш-менш зразумела – яны папросту абавязаныя дбаць пра нацыянальную бясьпеку – дык як патлумачыць тое, што тысячы палякаў штодня бяруць удзел у масавых акцыях у падтрымку ўкраінскіх дэмакратычных сілаў.

З крамаў раптам зьніклі аранжавыя стужкі, украінскія сьцягі – нешта аранжавае мае на сабе ледзь ня кожны другі мінак у Варшаве.

“Мы раптам пабачылі ва ўкраінцах саміх сябе часоў уздыму “Салідарнасьці”. Раней большасьць з нас думалі, што ўкраінцы здольныя толькі нелегальна працаваць ці гандляваць на нашых кірмашах, а цяпер пабачылі, што гэта народ – таму так шчыра ім сымпатызуем”, – лічыць прафэсар Марыя Левіцка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG