Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны заявіў, што супрацоўнікі, якія падтрымалі Юшчанку, парушаюць прысягу, а Луганск заклікае Ўсход аддзяліцца


Юры Дракахруст, Прага Пра падтрымку Віктара Юшчанкі й прызнаньне яго прэзыдэнтам абвясьціла сёньня Рада Івана-Франкоўскай вобласьці. Такое ж самае рашэньне прыняла абласная рада Чарнігаўшчыны. Тым часам Міністэрства ўнутраных справаў Украіны заявіла, што супрацоўнікі міністэрства, якія падтрымалі Віктара Юшчанку, парушаюць прысягу. Апошнія навіны з Украіны...

Міністэрства юстыцыі Ўкраіны сёньня выступіла з тлумачэньнем наконт магчымых паўторных выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Міністэрства падкрэсьліла, што паўторныя выбары праводзяцца ў выпадку калі ў бюлетэнь было ўключана ня болей за два кандыдаты і ніводзін зь іх ня быў абраны.

Рашэньне пра паўторныя выбары прымае Вярхоўная Рада пасьля адпаведнай пастановы ЦВК.

Сёньня сакратар ЦВК адклікала свой подпіс пад рашэньнем камісіі пра вынікі другога туру.

У дзень агалошваньня гэтага рашэньня пастанову адмовіліся падпісаць яшчэ тры сябра камісіі. Тым часам сёньня ЦВК, выконваючы рашэньне Вярхоўнага суда, адклікала сваю пастанову пра вынікі выбараў з рэдакцыяў урадавых газэтаў.

Генэральная пракуратура Ўкраіны абвінаваціла шэраг тэлеканалаў краіны, у прыватнасьці 5-ы канал, у парушэньні заканадаўства. У лісьце генпракурора Васільева ў Дзяржкамітэт па тэлебачаньні адзначаецца, што гэтыя тэлеканалы перадаюць у эфір заклікі да захопу вакзалаў, блякаваньня вуліцаў і адміністрацыйных будынкаў і да іншых проціпраўных дзеяньняў.

Пракуратура патрабуе ад дзяржкамітэту разгледзіць пытаньне пра адказнасьць гэтых тэлеканалаў. Прэсавая служба пракуратуры паведаміла, што па фактах захопу адміністрацыйных будынкаў распачата 7 крымінальных справаў.

Луганская абласная Рада стварыла выканкам, якому перададзеная ўся паўната ўлады ў вобласьці. На сэсіі абласной рады была вылучаная прапанова склікаць 28 лістапада ў Севераданецку Зьезд органаў самакіраваньня і выканаўчай улады паўдзённых і ўсходніх вобласьцяў Украіны і разгледзіць прапанову стварыць асобную падатковую, банкаўскую і фінансавую сыстэму Поўдня і Ўсходу.

Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Літвін заявіў, што пляны луганскіх дэпутатаў стварыць аўтаномію – гэта “воплі і соплі”. Ён выказаў упэўненасьць, што народ Украіны не дазволіць падзяліць краіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG