Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суніты і курды патрабуюць адкласьці выбары ў Іраку


БАГДАД. Прадстаўнікі 10 ірацкіх палітычных сілаў заклікалі адкласьці усеагульныя выбары, прызначаныя на 30 студзеня. Сярод іх – патрыятычны Саюз Курдыстана, Курдыстанская Дэмакратычная партыя. Уплывовыя рухі суніцкіх мусульманаў сьцьвердзілі, што гвалт у суніцкіх абласьцях замінае ім прыняць удзел у студзеньскіх выбарах. Тымчасам лідэры мусульманаў-шыітаў, якія складаюць прыкладна 60% насельніцтва Іраку, імкнуцца да хуткатэрміновых выбараў, каб замацаваць сваю палітычную перавагу.
XS
SM
MD
LG