Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія грыпу можа паразіць да 30% насельніцтва сьвету


БАНГКОК. Пандэмія грыпу ў сьвеце набывае пагрозьлівыя маштабы, -- заявіў кіраўнік заходняга аддзяленьня Сусьветнай Арганізацыі здароўя Сыгер Омі на сустрэчы міністраў аховы здароўя 13 краінаў Азыяцка- Ціхааякіянскага рэгіёна. Эпідэмія птушынага грыпу, якая пачалася ў Азіі напачатку гэтага году, дала штуршок разьвіцьцю іншых формаў хваробы. Паводле прагнозаў САЗ, чарговая пандэмія грыпа можа паразіць ад 25 да 30% насельніцтва, у выніку чаго могуць загінуць да 7 млн. чалавек.
XS
SM
MD
LG