Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкія ўлады выступаюць за перамовы з паўстанцамі


ІРАК. У Эль-Фалюджы ў сутыкненьнях з паўстанцамі забітыя два марскія пехацінцы ЗША. Асноўная частка апэрацыя закончаная. Аднак у горадзе застаюцца паасобныя агмяні супраціву.

У горадзе Масуле амэрыканскія войскі працягваюць апэрацыю супраць ваяўнікоў. Знойдзеныя яшчэ 15 целаў забітых мясцовых жыхароў. Амэрыканскае камандаваньне лічыць, што ў горадзе працягваецца кампанія па застрашваньню мясцовага насельніцтва з боку ваяўнікоў. Цягам гэтага тыдня у Масуле былі знойдзеныя каля 40 целаў, шмат якія належалі ірацкім урадавым вайскоўцам.

Дарадца ірацкага ўраду па нацыянальнай бясьпецы Касым Дауд паведаміў, што на гэтым тыдні быў захоплены адзін з камандзіраў ваяўнікоў Абу Мусаба аз-Заркаўі. Міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары заявіў, што ірацкія ўлады ў найбліжэйшы час зьбіраюцца сустрэцца у Ярданіі з лідэрамі паўстанцаў, каб пераканаць іх вярнуцца да мірнага жыцьця і ўключыцца ў палітычны працэс у краіне.
XS
SM
MD
LG