Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася прэзэнтацыя дыску "Я люблю Ліцэй: веру ў цябе”


Севярын Квяткоўскі, Менск У менскім клюбе “Лео” навучэнцы зачыненага ўладамі Гуманітарна-адукацыйнага ліцэю з трэцяга разу здолелі прэзэнтаваць свой музычны праект.

Гэта ўжо трэцяя спроба музыкаў-ліцэістаў выступіць жыўцом на беларускай сцэне з альбомам “Я люблю Ліцэй. Веру ў цябе”. Тлумачыць удзельнік ліцэйскага гурту Макс Чурко:

(Чурко: ) “У Беларусі гэта навогул наш першы канцэрт. Таму што першыя дзьве прэзэнтацыі, заплянаваныя на пачатак і на канец лета, былі сарваныя. Нашыя самыя першыя канцэрты адбыліся ў Польшчы. Таксама на канцэрце ліцэістаў чакаюцца выступы паэта Андрэя Хадановіча, гурту “Indigо” ды шмат іншага”.

Прэзэнтацыя дыску "Я люблю Ліцэй: веру ў цябе” зрывалася сёлета два разы: на пачатку і ў канцы лета. "Коласаўскія" ліцэісты пасьпелі абкатаць праграму ў Польшчы, і вось 26 лістапада здолелі прадэманстраваць сваю музычную творчасьць на беларускай зямлі. У клюбе "Лео" дэманстраваліся і новыя песьні, а таксама творчасьць гасьцей. Напрыклад, паэта і выкладчыка ліцэю Андрэя Хадановіча:

(Хадановіч:) "Сярод гэтых нібыта самадзейных песень ёсьць некалькі рэчаў, якія б някепска глядзеліся б на ФМ-аўскіх станцыях".

Апрача ліцэістаў на імпрэзе выступілі іншыя музыкі.
XS
SM
MD
LG