Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 26 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 26 лістапада

“Сялянская праўда”, 1924 год:

“…рэдакцыя “Нашай Нівы”… ведаючы, што нязвычайна цэнны для гісторыі Беларусі шчорсаўскі архіў і бібліатэка вывезены з Шчорсаў уласьнікам іх у Кіеў, пастанавіла зьвярнуцца да гр. Хрэптовіча-Бутенёва з прапазіцыяй, каб ён — у прыпадку адкрыцьця ўнівэрсытэту ў Беларусі — вярнуў гэты культурны скарб роднаму краю… Цяпер, калі ў Менску істнуе Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт і ёсьць даволі навуковых сіл дзеля выкарыстаньня багатага шчорсаўскага архіву і бібліатэкі, пара менскім беларускім дзеячам заняцца справамі звароту Бацькаўшчыне гэтага нашага культурнага скарбу”.

“Звязда”, 1934 год. Пастанова бюро Менгаркаму КП(б)Б:

“Выходзячы з таго, што фільм “Чапаев” мае велізарнае значэнне як узорны мастацкі твор, пераканаўча, красамоўна дэманструючы арганізуючую ролю нашай партыі, героіку грамадзянскай вайны, з’яўляючыся магутным сродкам класавага выхавання шырокіх мас працоўных, Менскі гарком КП(б)Б пастанаўляе: 1. Прапанаваць парткомам і ФЗМК разгарнуць шырокую масава-растлумачальную работу па папулярызацыі “Чапаева” пад лозунгам “Кожны рабочы і служачы павінен глядзець фільм “Чапаев”… 5. Забараніць зняцце фільма “Чапаев” з экранаў менскіх кінотэатраў без санкцыі Аддзела культуры і прапаганды ленінізма гаркома КП(б)Б”.

“Вечерний Минск”, 1984 год:

“Да ўвагі навучэнцаў ПТВ, тэхнікумаў і школаў. 16 сьнежня, у нядзелю, Менскае бюро падарожжаў і экскурсіяў арганізуе турцягнік у Вільню. Дзеці ад’едуць зь Менску ў 6.30, прыедуць назад у той жа дзень у 22.10. У кошт пуцёўкі ўваходзяць: праезд на цягніку туды й назад, абед, аглядная экскурсія па горадзе. Кошт адной пуцёўкі — 8 руб. Прымаюцца заяўкі на калектыўныя паездкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG