Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 год без “Збудіння”


Вячаслаў Кулік, Менск Дзесяць гадоў таму ў Беларусі было спынена выданьне газэты “Збудінне”, якая рэдагавалася на так званай яцьвяскай мове і належала грамадзка-культурнаму згуртаваньню “Полісье”. Упершыню ў найноўшай гісторыі яно занялося распаўсюдам паэзіі, прозы й публіцыстыкі на гаворках заходнепалескага рэгіёну.

“Пінская шляхта” – знакаміты твор Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – першапачаткова быў напісаны на гаворках тутэйшых насельнікаў. Таму не даводзіцца зьдзіўляцца, што ў 1985 годзе філёляг Мікола Шэляговіч паспрабаваў складаць свае “белыя вершы” на заходышнополіськай літарацкай мове.

(Шэляговіч: ) “Я тады вучыўся ў асьпірантуры, і гэта была тэма маёй кандыдацкай дысэртацыі”.

Творы Шэляговіча яцьвяскай рэмзе былі надрукаваныя ў часопісе “Беларусь”, на палескай старонцы газэты “Голас Радзімы”, у адмысловым выпуску “Балесы Полісья” ў “Чырвоная змене”. У 1989 годзе ўпершыню ў СССР Дзяржкамдрук зарэгістраваў газэту заходніх палешукоў “Збудінне”. Вершы, проза і публіцыстыка на яе старонках заінтрыгавалі пэўную частку нацыянальнай інтэлігенцыі. Пра патрыятычныя настроі таго часу ўзгадвае пісьменьнік Анатоль Казловіч:

(Казловіч: ) “Я вітаў, вельмі шчыра дапамагаў. Нават падпісаў калектыўнае пісьмо ў ЦК КПБ таму, што гэта было ўпершыню – газэта на палескай мове! Вершы хлопцы пачалі пісаць на палескай мове!”

Батьку, мамо, свето в нас, свето! Выйшла на нашиjі мовы газэта!

Так шчыра радаваўся актывіст “Полісься” і паэт Васіль Брыль у вершы “Дзякуем перабудове”.

У палескім руху да 1990 года праявіліся ўсе матывы нацыянальнага адраджэньня: вершапісаньне, захапленьне краязнаўствам, археалёгіяй, фальклёрам, змаганьне за дэмакратыю. А раскол парадзілі палітычныя амбіцыі. “Новаяцьвягі”абвясьцілі пра існаваньне на Палесьсі асобнага народу, у якога абудзілася генэтычная памяць, і паставілі за мэту адасобіць палешукоў у аўтаноміі. Як сьцьвярджае прафэсійны лінгвіст і палітык Вінцук Вячорка, гэта было памылковае рашэньне.

(Вячорка: ) “Паколькі не было ніякіх эканамічных, мэнтальных, культурных падставаў для стварэньня асобнай заходнепалескай нацыі, пра што Мікола Шэляговіч тады ўсяляк гаварыў, то літаральна праз пару гадоў тое аб’яднаньне спыніла сваю дзейнасьць. Не было аб’ектыўных прычынаў для выкананьня праекту “заходнепалескі этнас”.

Мікола Шэляговіч зараз таксама зьняверыўся ў мэтах палітычнага руху на Палесьсі.

(Шэляговіч: ) “Я гэта зразумеў, дзякуючы Богу, пэўным людзям, сябрам, знаёмым. Гэта, аднак, учорашні дзень. Як ня можаш ў 40-гадовым узросьце стаць 20-гадовым, так нельга сёньняшняму апынуцца зацятым палешуком”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG