Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарскі ўрад прапануе стасаваць электрашок да іншаземцаў


ЖЭНЭВА. Швайцарскі ўрад прадставіў у парлямэнт законапраект, які дазваляе паліцыі ў некаторых выпадках выкарыстоўваць удары электрашокам пры дэпартацыі іншаземцаў, якія супраціўляюцца выдварэньню. Праект вызначае канкрэтныя ўмовы ўжываньня электрашоку. Праект вызначае таксама выпадкі, пры якіх могуць ужывацца кайданкі і ншыя сродкі абмежаваньня свабоды, напрыклад, пры ўжываньні мэдпэрсаналам. Падобныя мэтады ўжо ўжываюцца ў некаторых кантонах, але ня маюць характару агульнанацыянальнага закону. Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў і іншыя правабаронцы лічаць, што ўдары токам небясьпечныя і абразьлівыя для асобы.
XS
SM
MD
LG