Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША выказалі непакой адносна ўкраінскай сытуацыі


ВЕНА. ЗША глыбока занепакоеныя дзеяньнямі ўкраінскага ўраду падчас прэзыдэнцкіх выбараў і папярэджваюць, што гэта можа мець наступствы. Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Пол Джонс заявіў пры сустрэчы ў Пастаяннай Радзе АБСЭ ў Вене, што не прымае афіцыйныя вынікі выбараў, бо не было ніякага расьсьледаваньня фальшаваньняў і злоўжываньняў. Джонс нагадаў, што ЗША перагледзяць свае стасункі з Украінай, калі ўрад не дазволіць сваім грамадзянам абіраць сабе прэзыдэнта паводле міжнародных стандартаў.
XS
SM
MD
LG