Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Эўразьвязу і Пуцін амаль не абмяркоўвалі Беларусь


Юры Сьвірко, Менск Хаця напярэдадні саміту Эўразьвяз–Расея ў Гаазе паведамлялася, што бакі плянуюць абмеркаваць беларускую сытуацыю, гэтая дыскусія фактычна не адбылася з прычыны падзеяў ва Ўкраіне.

Як паведаміла Радыё Свабода крыніца, якая прысутнічала падчас перамоваў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з прадстаўнікамі Эўразьвязу ў Гаазе, бакі гаварылі на беларускую тэму “вельмі мала, бо 95% часу заняла Ўкраіна”.

Аднак, паводле крыніцы, эўрапейскія прадстаўнікі сказалі, што Эўразьвяз пільна сочыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі пасьля выбараў і рэфэрэндумам 17 кастрычніка.

Спадару Пуціну нагадалі пра зьбіцьцё дэманстрантаў і журналістаў у Менску, а той у адказ зрабіў некалькі заўваг.

Таксама крыніца Радыё Свабода абвергла паведамленьні пра тое, што чорны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу, пашыраны на 15 новых прозьвішчаў.

“Гэтае пытаньне яшчэ абмяркоўваецца, і я вельмі сумняюся, што мы пасьпеем скласьці гэты сьпіс цягам тыдня, як гэта паабяцаў галяндзкі міністар замежных справаў”, – сказаў на умовах ананімнасьці эўрапейскі чыноўнік, які браў удзел у саміце Эўразьвяз-Расея.
XS
SM
MD
LG