Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марван Баргуці прэтэндуе на пасад Ясіра Арафата


РАМАЛАГ. Міністар замежных справаў Вялікае Брытаніі Джэк Строў сустракаецца з кіраўніцтвам Палестынскае аўтаноміі, каб абмеркаваць працэс замірэньня на Блізкім Усходзе. Строў мяркуе пераканаць кіраўніка Арганізацыі вызваленьня Палестыны Махмуда Абаса і прэм’ер-міністра Аўтаноміі Ахмэда Карэя рэфармаваць палестынскія сілы бясьпекі. Тымчасам Марван Баргуці, адзін зь радыкальных лідэраў руху “ФАТХ” , які адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне ў ізраільскай турме, праз сваіх дарадцаў абвясьціў аб удзеле ў выбарах прэзыдэнта Аўтаноміі. Ізраільскі Суд асудзіў Баргуці за арганізацыю палестынскага паўстаньня і ўдзел ў забойствах прынамсі 21 чалавека.
XS
SM
MD
LG