Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя чатыры беларускія апазыцыянэры, якія бралі ўдзел у акцыях на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве


Валер Каліноўскі, Кіеў Андрэй Паўлішчын, кіраўнік Украінскай асацыяцыі “Міжнародная амністыя” паведаміў Радыё Свабода аб затрыманьні на ўкраінска-беларускай мяжы чатырох беларускіх апазыцыянэраў каардынатараў руху “Зубр” Уладзімера Кабца, Аляксандра Атошчанкава, Зьміра Бародку, і прадстаўніка “Хартыі’97” Дзьмітрыя Бандарэнку.

Іх затрымалі з выкарыстаньнем сілы і зьбіраюцца асудзіць нібыта за супраціў міліцыі. Гаворыць Андрэй Паўлішын:

(Паўлішын: ) “Адзін з іх [Бандарэнка] мае нібыта паламаную руку, да іншых адносяцца таксама даволі зьняважліва”.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі Рыпкі Чарнігаўсмкай вобласьці.

Цяпер затрыманыя беларусы чакаюць суду. Трымаюць іх без адвакатаў, сувязі зь імі няма. Бандарэнка шпіталізаваны. Цяпер “Міжнародная амністыя” займаецца высьвятленьнем іхнага лёсу, паведаміў спадар Паўлішын.

Каля сотні беларускіх апазыцыянэраў пабывалі на акцыях пратэсту ў Кіеве. Кожны дзень зь Беларусі прыяжджаюць новыя людзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG