Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ разглядае вынікі дасьледаваньня іранскай ядравай праграмы


ВЕНА. Рада дырэктараў Міжнароднай агенцыі па ядравай энэргіі на сёньняшнім паседжаньні зноў разглядае пытаньне аб ядравай праграме Ірану. Будуць абмеркаваныя вынікі праведзеных экспэртамі МАГАТЭ інспэкцыяў цягам двух гадоў.

Кіраўнік МАГАТЭ Магамэт Эль Барадэй падкрэсьліў: -- Мы на правільным шляху, хаця працы яшчэ шмат. Сёньня мы разумеем іранскую ядравую праграму нашмат лепей. Застаецца адно пытаньне – цяпер і ў будучыні мы павінныя быць упэўненыя, што пра ўсе свае ядравыя распрацоўкі Іран будзе паведамляць нам.
XS
SM
MD
LG