Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне працягваюцца акцыі супраціву


КІЕЎ. У Кіеў прыбыў лідэр польскай “Салідарнасьці” Лех Валэнса, які сустрэўся з Віктарам Юшчанкам і мае намер сустрэцца зь Віктарам Януковічам.

Лідэр украінскай апазыцыі Віктар Юшчанка лічыць, што адзіны выхад з сытуацыі – непрызнаньне абодвума бакамі афіцыйных вынікаў выбараў. Да гэтага ж заклікаў лідэр украінскіх камуністаў Пэтро Сыманэнка, які прпануе перадаць уладу парлямэнту. Сьпікер Вярхоўнай Рады Уладзімер Літвін мае намер у пятніцу склікаць лідэраў дэпутацкіх групаў і фракцыяў на паседжаньне пагаджальнай рады, каб абмеркаваць сытуацыю ў краіне. Міжтым прыхільнікі Юшчанкі пачалі папераджальнае блякаваньне дарогаў у памежных абласьцях. Пра гэта заявіў кіраўнік штабу В.Юшчанкі Аляксандар Зінчанка. "Украінская апазыцыя пакуль ня бачыць падставаў для перамоваў зь Віктарам Януковічам, якога ЦВК абвесьціла пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах", -- заявіў Аляксандар Зінчанка. У Кіеве працягваеццца акцыя грамадзянскага супраціву. Тысячы студэнтаў захапілі частку будынка Міністэрства адукацыі, патрабуючы адстаўкі міністра адукацыі Васыля Крэменя. Міністар пагадзіўся падпісаць дэклярацыю з абяцаньнем спыніць перасьлед студэнтаў па палітычных матывах і часова прыпыніць вучобу ўдзельнікаў акцый пратэсту. ЗША ня могуць лічыць легітымнымі вынікі выбараў ва Ўкраіне, заявіў дзяржсакартар Колін Паўэл. Аналягічныя заявы зрабілі прадстаўнікі Канады і Вялікай Брытаніі. Між тым прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін накіраваў Віктару Януковічу віншаваньне зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах. “Створаныя самыя спрыяльныя ўмовы для таго, каб расейска-ўкраінскае стратэгічнае партнэрства адносіны выйшла на якасна новы ўзровень" – гаворыцца ў віншаваньні.
XS
SM
MD
LG