Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі атрымаў візу ў ЗША


Ганна Соусь, Менск Консульскі аддзел амбасады ЗША ў Менску перагледзеў сваё рашэньне й дазволіў музыканту ўезд у Злучаныя Штаты. Некалькі тыдняў таму Лявону Вольскаму і ягонай жонцы адмовілі ў амэрыканскай візе. У выніку быў скасаваны канцэрт саліста “NRM”, які быў заплянаваны на 7 сьнежня ў штаце Дэлавэр.

Вось што распавёў Радыё Свабода сам Лявон Вольскі:

(Вольскі: ) “Я ехаў у Варшаву й на мяжы мне патэлефанавалі з амбасады ЗША і папрасілі пад’ехаць у амбасаду і паразмаўляць яшчэ раз з консулам. Разам з жонкай мы пад’ехалі, праз сорак хвілінаў сумоўя і апытаньня ўсё было вырашана станоўча. Так што мы маем візы цяпер, але гэты канцэрт ужо адменены, і мы пераносім яго хутчэй за ўсё на пачатак сакавіка наступнага году. Будзем абвяшчаць, рабіць рэкляму. Канцэрт дабрачынны, бо платна мы ня маем права ў ЗША граць і ня вельмі й хацелася, бо гэта першая такая акцыя. На канцэрце я буду выступаць з гітарай, буду нешта распавядаць. Мы гэта робім дзеля таго, каб у тамтэйшых беларусаў было нейкае культурнае жыцьцё, бо там, наколькі я ведаю, з сучасных беларускіх музыкаў зьяўляецца толькі Шалкевіч. І вось мы хочам такі спробны каменьчык кінуць…”

Гл. таксама • Лявону Вольскаму адмовілі ў амэрыканскай візе (14 лістапада 2004)
XS
SM
MD
LG