Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе адбываецца саміт Расея-Эўразьвяз


ГААГА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сёньня адляцеў у Галяндыю на саміт зь кіраўнікамі краінаў Эўразьвязу. Гэта будзе першая сустрэча Ўладзімера Пуціна з новым старшынём Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозам. Такія саміты адбываюцца раз на два з паловай гады. Масква й Брусэль рыхтуюць новае пагадненьне аб партнэрстве, што ўзмацніць дачыненьні паміж Расеяй ды Эўразьвязам, якія ўсё больш залежаць адзін ад аднаго эканамічна. Расея забясьпечвае краіны Эўразьвязу энэрганосьбітамі, болей за палову расейскага экспарту прыпадае на пашыраны Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG