Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі ўрад вырашыў закрыць першы энэргаблёк Ігналінскай атамнай станцыі 31 сьнежня


ВІЛЬНЯ. Сёньня літоўскі ўрад вырашыў закрыць першы энэргаблёк Ігналінскай атамнай станцыі 31 сьнежня сёлета. Другі энэргаблёк павінен быць закрыты не пазьней за 2009 год. Закрыцьцё атамнай станцыі было асноўнай умовай прыняцьця Літвы ў Эўразьвяз. Літоўскія спэцыялісты лічаць, што закрыцьцё першага энэргаблёку можа першым часам выклікаць энэргетычны крызіс. Праблемы з забесьпячэньнем электрычнасьцю могуць узьнікнуць таксама ў Латвіі і ў калінінградзкай вобласьці Расеі. Ігналінская атамная станцыя выпрацоўвае 80 адсоткаў усёй электраэнэргіі краіны. Палова электрычнасьці, атрыманай у Ігналіне, ідзе на экспарт.
XS
SM
MD
LG