Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацкі гарадзкі суд не задаволіў скаргі рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу


Вінцэсь Мудроў, Полацак Сёньня ў Полацкім гарадзкім судзе завяршыўся разгляд скаргі рэгіянальнай Полацка-Наваполацкай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу на дзеяньні Наваполацкага гарвыканкаму, які адмаўляецца перарэгістраваць прафсуполкі ААТ “Нафтан”, Наваполацкай ЦЭЦ і, адпаведна, рэгіянальнай прафсаюзнай арганізацыі.

Агулам адбылося тры судовыя паседжаньні і ў выніку судзьдзя Полацкага гарадзкога суду Зоя Плакса скаргу сябраў Свабоднага прафсаюзу не задаволіла.

У траўні летась адбыўся чарговы зьезд Свабоднага прафсаюзу Беларускага, на якім былі прынятыя зьмены ў статут арганізацыі. У зьвязку з тым узьнікла неадходнасьць перарэгістрацыі рэгіянальных і першасных прафсуполак. У жніўні летась у Наваполацкі гарвыканкам былі пададзеныя адпаведныя дакумэнты дзеля перарэгістрацыі суполак Наваполацкай цеплаэлектрацэнтралі, ААТ “Нафтан”, а таксама рэгіянальнай Полацка-Наваполацкай арганізацыі. Гарвыканкам, аднак, суполкі не перарэгістраваў, па прычыне, як было сказана, шэрагу недакладнасьцяў. Дакумэнты падаваліся другім і трэцім разам, але з тым жа вынікам.

У красавіку сёлета сябры Свабоднага прафсаюзу зьвярнуліся са скаргаю ў аблвыканкам, потым ў судовыя інстанцыі, і вось толькі на гэтым тыдні Полацкі гарадзкі суд разгледзеў справу. Асноўным аргумэнтам для вынясеньня судовага вэрдыкту сталіся заявы двух работнікаў Наваполацкай цеплаэлектрацэнтралі, у якіх тыя заяўлялі, што ніколі не зьяўляліся сябрамі Свабоднага прафсаюзу, а іх уключылі ў сьпісы сябраў і, бязь іхнага ведама, абралі ў кіруючыя органы прафсуполкі. На наступным паседжаньні гэтыя ж людзі пісьмова дэзавуіравалі свае папярэднія заявы, паведаміўшы, што на момант падачы дакумэнтаў яны былі ў складзе прафсуполкі, а адзін зь іх і дагэтуль зьяўляецца сябрам Свабоднага прафсаюзу.

Такую сытуацыю пракамэнтаваў старшыня першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Наваполацкай ЦЭЦ Вадзім Духаменка:

(Духаменка:) “Ня маючы іншых аргумэнтаў, прадстаўнікі ўлады прымушалі актывістаў Свабоднага прафсаюзу напісаць пад дыктоўку заявы, ад якіх яны потым афіцыйна адмовіліся. Чалавек знаходзіцца ў прафсаюзе, выплачвае складкі, а адміністрацыя ЦЭЦ прымушае яго пісаць заяву, што ён даўно з прафсаюзу выйшаў. Такое магчыма толькі ў нас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG