Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародная рэакцыя на падзеі ва Ўкраіне


Сусьветная супольнасьць працягвае камэнтаваць сытуацыю ва Ўкраіне. Генэральны сакратар НАТА Яап дэ Хоп Схэфэр заявіў, што перагляд спрэчных вынікаў выбараў ва Ўкраіне “абсалютна неабходны”. Схэфер падкрэсьліў, што НАТА глыбока заклапочаны меркаванымі фальшаваньнямі падчас выбараў. Канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр выразіў занепакоенасьць тым, што сытуацыя можа набыць характар сілавога канфлікту. Нідэрлянды, што старшынююць у Эўразьвязе, выразілі занепакоенасьць сытуацыяй ва Ўкраіне. Кіраўнік Эўракамісіі Жозэ Мануэл Барозу заявіў, што Эўразьвяз выразіць незадавальненьне вынікамі выбараў ва Ўкраіне падчас заўтрашняй сустрэчы з Уладзімерам Пуціным, які павіншаваў Віктара Януковіч з абраньнем. Спадар Барозу сказаў, што ня верыць у магчымасьць кампрамісу. Лідэр расейскай партыі “Яблык” Грыгоры Яўлінскі заклікаў усе краіны, у тым ліку Расею, прызнаць пераможцам выбараў Віктара Юшчанку. Папа Рымскі Ян Павел ІІ зьвярнуўся да ўкраінскай супольнасьці па-ўкраінску і сказаў, што моліцца за Ўкраіну.
XS
SM
MD
LG