Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прапанавала правесьці ў Вільні ў пачатку 2005 году нараду Эўразьвязу наконт Беларусі


Юры Сьвірко, Менск Кіраўнік літоўскага МЗС Антанас Валёніс заявіў, што Літва неўзабаве падасьць Эўрапейскай камісіі афіцыйную прапанову што да гэтай ініцыятывы. Беларускае МЗС адмаўляецца камэнтаваць высновы Рады Эўразьвязу і заяву старшыні ПАРЭ Пэтэра Шыдэра наконт Беларусі.

Пасьля таго, як у панядзелак міністры замежных справаў краін Эўразьвязу ўхвалілі высновы наконт Беларусі ды ў тым ліку вырашылі правесьці сэмінар у беларускім пытаньні, стала вядома, што гэта адбудзецца ў Літве.

Як распавёў часовы выканальнік абавязкаў міністра замежных справаў Літвы Антанас Валёніс, менавіта Вільня прапанавала правесьці ў сябе сустрэчу экспэртаў Эўразьвязу дзеля абмеркаваньня стасункаў зь Беларусьсю. Паводле спадара Валёніса, літоўскую ініцыятыву станоўча ацаніла новы камісар у справе вонкавых дачыненьняў Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр, якая раней ачольвала МЗС Аўстрыі.

Тым часам у Менску беларускае дыпляматычнае ведамства адмаўляецца камэнтаваць высновы Рады Эўразьвязу, якая вырашыла ўвесьці візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, і варшаўскую заяву старшыні ПАРЭ Пэтэра Шыдэра. Як кажа прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, ён можа сказаць толькі адно слова: “Не”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG