Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-расейскай мяжы застаюцца шматкілямэтровыя чэргі


Браніслава Станкевіч, Віцебск Чарга на транспартным пераходзе “Рэдзькі-Красное” захоўваецца, хаця і зьменшылася да 5–7 кілямэтраў. Кіраўніцтва Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белаўтастрада” абнадзейвае кіроўцаў, што сёньня да ночы ўсе машыны будуць праходзіць пункт аплаты дарожнага збору без затрымак.

Некаторыя беларускія кіроўцы, адстаяўшы колькі сутак на беларуска-расейскай мяжы, сёньня ўжо едуць па тэрыторыі Расеі па зусім нядаўна расчышчаных дарогах. Але некаторыя яшчэ толькі чакаюць сваёй чаргі. Прыватны перавозчык з Воршы спадар Сяргей, зь якім удалося зьвязацца па мабільным тэлефоне, распавядае, што падобнай затрымкі на транспартным пераходзе “Рэдзькі” ў ягонай практыцы яшчэ не было:

(Сяргей: ) “Гэта ўпершыню такое. Я ня ведаю, колькі машынаў тут стаяла, але чарга была кілямэтраў на дваццаць. У Расеі дарога была расчышчана дрэнна — дзьве машыны нават не маглі разьмінуцца. Цяпер, кажуць, там усё добра, дорога выдатная”.

(Карэспандэнтка: ) “А на памежным пераходзе “Рэдзькі” чарга дагэтуль ёсьць?”

(Сяргей: ) “Ёсьць, але ўжо не такая вялікая, недзе кілямэтраў на сем”.

Паводле словаў начальніка ўпраўленьня па спагнаньні дарожных збораў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белаўтастрада” Пятра Сіманенкі, шматкілямэтровая чарга на памежжы ўтварылася выключна па віне расейскага боку. І таму ён абураны рэпартажамі некаторых дзяржаўных СМІ, якія падалі гэтую падзею як звычайную недапрацоўку тутэйшых чыноўнікаў.

(Сіманенка: ) “Па тэлебачаньні паказалі, што ва ўсім вінаватыя толькі беларускія дарожнікі. Але гэта хлусьня! Усё здарылася па віне Расеі. Калі тым пачаліся сьнегапады, то нехта загадаў зачыніць мытны пункт з расейскага боку і не ўпускаць машыны туды”.

Паводле меркаваньня спадара Сіманенкі, расейскія калегі мусілі папярэдзіць тутэйшых мытнікаў пра тое, што маюць намер спыніць рух да памежнага пераходу, бо не пасьпяваюць расчысьціць дарогі. Беларусы ў адносінах да ўсходніх суседзяў, на ягоную думку, павялі сябе больш прыстойна.

(Сіманенка: ) “Нашы дарожныя службы выслалі туды дзьве сьнегаўборачныя машыны, якія дапамаглі расчысьціць дарогу з расейскага боку на 5–10 кілямэтраў. У саміх “Рэдзьках” цяпер чарга недзе каля двух кілямэтраў, і мы спадзяемся, што да вечара яе ня будзе зусім”.

Паводле зьвестак Віцебкай абласной службы ДАІ, супрацоўнікі якой дзяжураць на транспартным пераходзе “Рэдзькі—Красное” круглыя суткі, а 16-й гадзіне чарга там усё яшчэ складала 5–7 кілямэтра
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG