Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя тэракты ў Іраку


БАГДАД. У Масуле знойдзеныя яшчэ пяць целаў у дадатак да тых 20-ці, што былі знойдзеныя цягам тыдня ў гэтым паўночнаірацкім горадзе. Не паведамляецца, ці належалі забітыя да урадавых ірацкіх войскаў. У ірацкай сталіцы сёньня раніцай пры выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі тры чалавекі, уключна з тэрарыстам-сьмяротнікам. Таксама ў Багдадзе забілі кіроўцу грузавіка – курда з нацыянальнасьці. У выніку бомбавага замаху на дарозе ў багдадзкі аэрапорт параненыя два іракцы.

Больш за 5 тыс. амэрыканскіх жаўнераў працягваюць пачатую ўчора апэрацыю па выяўленьню паўстанцаў у правінцыі Бабіл на поўдзень ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG