Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хамід Карзай сустрэўся з былымі закладнікамі -- супрацоўнікамі ААН


КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сустрэўся з трыма вызваленымі закладнікамі – супрацоўнікамі ААН. Карзай сказаў: (Карзай:) – Народу Аўганістану сорамна за тое, што здарылася. Нашыя людзі любяць гасьцей. Аўганцы вядомыя сваёй гасьціннасьцю і цяпер яны вельмі перажываць за гэтае здарэньне.

Экстрэмісцкая групоўка “Армія мусульман” пагражала забіць закладнікаў – косаўскую албанку, ірландку і філіпінца, захопленых 28 кастрычніка, калі з турмаў ня будуць вызваленыя талібы. Абставіны вызваленьня невядомыя. Аўганскія ўлады цьвердзяць, што не ўступалі ў кампраміс з экстрэмістамі.

Тымчасам у горадзе Дэх Равуд у выніку бомбавага замаху загінулі два амэрыканскіх жаўнеры і адзін паранены.
XS
SM
MD
LG