Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце скончылася міжнародная канфэрэнцыя ў справе Іраку


КАІР. У Эгіпце скончылася міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньні будучыні Іраку. Напрыканцы была прынятая дэклярацыя, у якой удзельнікі канфэрэнцыі выказаліся ў падтрымку правядзеньня ў студзені агульных выбараў. Сябры дэлегацыяў заклікалі да ўдзелу ў гэтых выбарах прадстаўнікоў усіх ірацкіх палітычных і рэлігійных груповак, а таксама адзначылі неабходнасьць спыніць хвалю тэрору ў краіне. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што міжнародная супольнасьць мусіць падтрымаць заплянаваныя выбары. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў іншыя народы падтрымаць працэс выбараў у Іраку, каб дапамагчы стварыць мірную ды аб’яднаную краіну. Форум прыняў дэклярацыю, у якой падкрэсьліў ролю ААН у падрыхтоўцы ірацкіх выбараў, асудзіў тэрарызм, выкраданьні, забойствы.
XS
SM
MD
LG