Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла накіравала прывітаньне Віктару Юшчанку


Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла накіравала прывітаньне Віктару Юшчанку – апазыцыйнаму кандыдату ў прэзыдэнты Украіны.

Яго міласьці Віктару Юшчанку, Прэзыдэнту Ўкраіны. Вельмі шаноўны спадару, ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі маю гонар вітаць Вас зь перамогай і выказаць самую шчырую падтрымку намаганьням, якія Вы робіце, каб усталяваць дэмакратыю ў Украіне”, гаворыцца ў прывітаньні. “Мы верым, што Украіна, як і Беларусь, зойме сваё пачэснае месца ў сям’і дэмакратый Эўропы. З глыбокай павагай – Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР. Канада, 23 лістапада 2004 г”.
XS
SM
MD
LG