Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Кучма заклікаў абодвух удзельнікаў выбараў да перамоваў


КІЕЎ. Адыходзячы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма заклікаў да перамоваў паміж палітычнымі сіламі, каб спыніць крызыс у краіне, што пачаўся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У сваёй заяве, зь якой ён зьвярнуўся да жыхароў Украіны, Кучма назваў масавыя пратэсты ў Кіеве ды іншых гарадох палітычным фарсам, але адзначыў, што ўлады ня выкарыстаюць сілу першымі. Празь некалькі гадзінаў Юлія Цімашэнка сказала, што апазыцыя гатовая да ўдзелу ў перамовах зь Віктарам Януковічам пры пасярэдніцтве Леаніда Кучмы.
XS
SM
MD
LG