Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча заклікае ўкраінскія ўлады пераглядзець вынікі выбараў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Улады Польшчы зьвярнуліся да ўкраінскага ўраду з заклікам “сумесна з АБСЭ перагледзець вынікі выбараў і абвесьціць праўдзівыя і верагодныя вынікі галасаваньня”.

“Парушэньні дэмакратычных прынцыпаў выклічуць супраціў міжнароднай супольнасьці і большасьці грамадзянаў Украіны. Справядлівы падлік галасоў і празрыстасьць выбараў – гэта элемэнтарныя правілы, выкананьня якіх чакае ўкраінскі народ”, – гаворыцца ў заяве польскіх уладаў.

Між тым міністар замежных справаў Польшчы, які бярэ ўдзел у спатканьні кіраўнікоў дыпляматыяў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі заявіў, што Брусэль можа не прызнаць вынікаў украінскіх выбараў.

Іншы польскі палітык – віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш Вольскі, які знаходзіцца цяпер у Кіеве, заявіў, што парлямэнт Аб’яднанай Эўропы можа заняць гэткае самае становішча ў справе выбараў ва Ўкраіне, як гэта было зроблена напярэдадні ў справе беларускіх выбараў і рэфэрэндуму.

Між тым ва ўсёй Польшчы працягваюцца акцыі салідарнасьці з украінскімі дэмакратычнымі сіламі. Сёньня чарговыя мітынгі ў Варшаве і Кракаве, у якіх возьмуць удзел і беларусы.

(Студэнт: ) “Украіна наш стратэгічны сусед. Калі пераможа Юшчанка, дык гэта будзе стымулам і для нас каб надышлі нейкія зьмены і ў Беларусі”.

Сказаў адзін зь беларускіх студэнтаў, што стала бярэ ўдзел у акцыях у падтрымку справядлівых выбараў ва Украіне.
XS
SM
MD
LG