Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэргі на беларуска-расейская мяжы з-за сьнежных заносаў на расейскім баку


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць Беларускія кіроўцы мусяць спыняцца на памежных пунктах Віцебшчыны, бо расейскія дарожныя службы не пасьпелі ліквідаваць сьнежныя заносы

Удзень самая большая чарга была на трасе Берасьце-Масква, на транспартным мытным пераходзе “Рэдзькі-Красное” – каля 17-ці кілямэтраў.

У кірунку на Смаленск, каля памежнай вёскі Завольша, аўтамабільная чарга расьцягнулася на 3 кілямэтры.

Паводле начальніка Віцебскай абласной мытні Генадзя Пучкова, у затрымцы руху беларускія дарожныя службы не вінаватыя. Але на расейскім баку дарогі вельмі дрэнна расчышчаныя ад сьнегу. У прыватнасьці, на ўчастку шашы паміж Масквой і Гагарынам ехаць практычна немагчыма.

Каб дапамагчы суседзям справіцца з наступствамі мінулага сьнегападу, віцебскія дарожнікі паслалі ў Расею свайго кшталту “гуманітарную дапамогу” – дзьве машыны пясочна-солевай сумесі.

Кіроўцам жа пакуль застаецца толькі чакаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG