Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны: “Вынік выбараў скасаваць немагчыма”


Ул. інф. Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны Володымір Літвін лічыць, што вынікі адмяніць ня ўдасца і не выключае, што будзе ўведзена надзвычайнае становішча, а таксама прапануе сваю кандыдатуру Юшчанку ў якасьці пасярэдніка ў перамовах з Кучмой і Януковічам.

Гэтыя заявы старшыня Вярхоўнай рады В. Літвін зрабіў сёньня падчас брыфінгу, паведамляе “Українська правда”.

В. Літвін нагадаў, што рашэньне пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча можа ўводзіць прэзыдэнт Украіны, і цягам трох дзён яго мае зацьвердзіць парлямэнт.

Старшыня Вярхоўнай рады лічыць, што вынікі адмяніць практычна не магчыма.

(Літвін: ) “Зь дзейнымі законамі вынік выбараў скасаваць немагчыма”.

Літвін заявіў, што мажліва скасавць вынікі толькі па асобных акругах, і потым пералічыць галасы.

Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны заклікаў шукаць палітычнае рашэньне і заявіў, што Кучма зь Януковічам гатовыя да перамоваў.
XS
SM
MD
LG