Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя і Пакістан пачынаюць перамовы аб замірэньні і супрацы


НЬЮ-ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Пакістану Шакат Азыз прыбыў у Індыю для перамоваў з прэм’ер-міністрам Індыі Манмаганам Сынгхам, на якіх чакаецца абмеркаваньне праблемы замірэньня ў спрэчным штаце Кашмір. Пакістанскі прэм’ер сустрэнецца таксама з міністрам газанафтавай прамысловасьці Індыі Мані Шанкарам Эярам, каб абмеркаваць пэрспэктывы пабудовы трубаправода, які праз Пакістан зьвяжа Індыю з газавымі радовішчамі Ірану. Назіральнікі лічаць, што трубаправод можа стаць эканамічным стымулам для замірэньня Пакістану і Індыі.
XS
SM
MD
LG