Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Юшчанка прыняў прысягу на пасад прэзыдэнта Ўкраіны


КІЕЎ. Віктар Юшчанка прыняў прысягу як законны украінскі прэзыдэнт у залі паседжаньняў Вярхоўнае рады Украіны напрыканцы надзвычайнай сэсіі, пры 200-тысячным зборы сваіх прыхільнікаў перад будынкам Рады. Юлія Тымашэнка і іншыя прадстаўнікі апазыцыі падчас сэсіі абвясьцілі Юшчанку новым прэзыдэнтам краіны. Аднак прадстаўнікі апазыцыі ня здолелі сабраць кворум у Вярхоўнай Радзе, каб выказаць недавер Цэнтарвыбаркаму. Сьпікер парлямэнту Ўладзімер Літвін пакінуў залю паседжаньняў. Юшчанка заявіў, што Украіна – на мяжы грамадзянскага канфлікту.

Раней міжнародныя назіральнікі адзначылі грубыя парушэньні і фальсыфікацыі падчас галасаваньня. Урад Польшчы заклікаў украінскія ўлады разам з АБСЭ пералічыць вынікі галасаваньня і паведаміць рэальныя вынікі. ЗША занепакоеныя паведамленьнямі аб масавых парушэньнях палчас другога туру украінскіх выбараў. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Эдам Эрэлі заявіў, што Вашынгтон пакідае за сабою права прыняць меры супраць тых, хто ажыцьцяўляў фальсыфікацыі. Расейскія прадстаўнікі лічаць выбары легітымнымі, нягледзячы на парушэньні. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка па тэлефоне павіншаваў Віктара Януковіча зь перамогаю на выбарах.
XS
SM
MD
LG