Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм''ер Абхазіі абвяшчае аб магчымай адстаўцы


СУХУМІ. Улады Абхазіі запатрабавалі ад прыхільнікаў кандыдатаў у прэзыдэнты – Сяргея Багапша і Раўля Хаджымбы – вызваліць захопленыя імі ўрадавыя будынкі і тэлецэнтар. Прэм’ер-міністар Абхазіі Надар Хашба заявіў, што калі патрабаваньні ўладаў ня будуць выкананыя, урад пойдзе ў адстаўку. Тымчасам прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што зробіць усё магчымае, каб Абхазія і Паўднёвая Асэтыя захавалі аўтаномію ўнутры Грузіі. Саакашвілі зьвінаваціў Расею ў падтрымцы сэпаратыстаў у самаабвешчаных рэспубліках, якія юрыдычна належаць да Грузіі.
XS
SM
MD
LG